Бацюшка распавёў рабятам пра гісторыю свята Пакроваў, пра зямное жыццё Багародзіцы, як ідэалу для дзяўчынкі, жанчыны-маці. Была асабліва падкрэслена важнасць сямейных асноў, значэнне ў нашым жыцці галоўнага чалавека – маці, чыя любоў ахвярная і ўзнёслая. У завяршэнні мерапрыемства айцец Сергій падкрэсліў, што няма на свеце чалавека радней і бліжэй маці. Яе любоў да дзяцей бязмежная, бескарыслівая, поўная самаадданасці.