У рамках Адзінага дня бяспекі дарожнага руху з мэтай прадухілення дарожна-транспартнага траўматызму атрад ЮІД ДУА «Шаняўская сярэдняя школа імя Міколы Засіма» правёў прафілактычнае мерапрыемства «У ПДР канікул не бывае!». Юідаўцы нагадалі дзецям і педагогам пра важнасць захавання правілаў дарожнага руху, распавялі пра неабходнасць выкарыстання флікераў.