У рамках прафілактычнай акцыі «Карысныя канікулы » і святкавання 85-годдзя Брэсцкай вобласці навучэнцы 1-4 класаў ДУА «Шаняўская сярэдняя школа імя Міколы Засіма» пад кіраўніцтвам педагогаў Тарасавай М.Б. і Коверзневай І. М. адправіліся ў падарожжа па Жабінкаўскім раёне. Першым пунктам маршруту стаў мемарыяльны комплекс «Дрэмлёва», створаны ў 1982 годзе на месцы аднайменнай вёскі Дрэмлёва, якая была спалена падчас Вялікай Айчыннай вайны падчас адной з карных аперацый нямецкіх захопнікаў. Пасля страшнай трагедыі вёска так і не адрадзілася. На яе месцы ўзведзены невялікі курган і помнік у выглядзе трох фігур жанчын розных пакаленняў, як сімвал нязгаснай людской памяці. Рабяты ўшанавалі памяць загінулых мірных жыхароў хвілінай маўчання. Другі пункт маршруту- УК «Жабінкаўскі гісторыка-краязнаўчы музей». Дзеці акунуліся ў атмасферу далёкага мінулага. Даведаліся, як жылі нашы продкі, чым яны займаліся, як уладкоўвалі свой побыт. Вучні правялі час з цікавасцю і карысцю. У рамках супрацоўніцтва з Беларускай праваслаўнай царквой дзеці наведалі Спаса-Праабражэнскі манастыр у аг. Хмелева. Навучэнцы пазнаёміліся з гісторыяй манастыра, яго ўнутраным укладам і галоўнай святыняй — Чанстахоўскай іконай Божай Маці. У сваіх водгуках дзеці адзначылі, што экскурсія была для іх вельмі пазнавальнай, а галоўнае- яны задумаліся пра важнасць наведвання храма.