У рамках прафілактычнай акцыі «Карысныя канікулы» і святкавання 85-годдзя Брэсцкай вобласці навучэнцы 5-7 класаў пад кіраўніцтвам класных кіраўнікоў Семянчук В.М. і Пекун Н.А. адправіліся на экскурсію ў аг. Бездзеж Драгічынскага раёна. Першы пункт маршруту- унікальны музей народнай творчасці «Бездзежскі фартушок». Патрапіўшы на тэрыторыю музея, рабяты акунуліся ў яго неверагодную атмасферу. У кожнай зале навучэнцы палюбаваліся ўнікальнымі экспанатамі, створанымі рукамі мясцовых рукадзельніц, паўдзельнічалі ў майстар-класах народнага промыслу, паспрабавалі сябе за ткацкім станком. У завяршэнне экскурсіі ўсе дзеці прынялі ўдзел у дэгустацыі традыцыйнай бездежскай кухні. Навучэнцы мелі магчымасць пазнаёміцца са славутасцямі аграгарадка. Адной з асноўных славутасцяў Бездзежа з’яўляецца Траецкая драўляная царква, пабудаваная ў 1784 годзе. Таксама рабяты палюбаваліся веліччу Траецкага касцёла, які быў пабудаваны ў 1820 годзе. У завяршэнні экскурсіі навучэнцы наведалі пункт геадэзічнай дугі Струвэ, якая ўваходзіць у спіс аб’ектаў Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА, а таксама мелі магчымасць пастаяць і загадаць жаданне пад чорнай бярозай. Экскурсія атрымалася вельмі займальнай і пазнавальнай.
У рамках супрацоўніцтва з Беларускай праваслаўнай царквой навучэнцы 9,10 класаў разам з мамай Бабея Ягора і класнымі кіраўнікамі Вашчук А.У. і Аблаушка І.М. здзейснілі велапрабег па маршруце «аг.Шані- в. Засімавічы- аг. Шані». Рабяты не толькі наведалі Свята-Мікалаеўскую царкву, аказалі пасільную дапамогу, але і мелі магчымасць пагутарыць ля вогнішча з айцом Сергіем пра веру, жыццё і дабро.