Навучэнцы 4-6 класаў прынялі ўдзел у мерапрыемствах, прысвечаных святкаванню 85-годдзя Брэсцкай вобласці.
У рамках святкавання 85-годдзя Брэсцкай вобласці навучэнцы 8-10 класаў здзейснілі экскурсію ў горад Брэст. Першым пунктам маршруту стаў мемарыяльны комплекс «Брэсцкая крэпасць-герой». Падчас экскурсіі па тэрыторыі крэпасці рабяты наведалі цэнтральную частку мемарыяла, прысвечанага абароне 1941 года. Пачынаючы ад галоўнага ўваходу ў выглядзе зоркі, прайшлі па цэнтральнай алеі, якая вядзе ў Цытадэль, дзе знаходзяцца асноўныя помнікі, Вечны агонь і казармы XIX стагоддзя. Па дарозе ўбачылі аплаўлены цэгла-гэта вынік дзеяння агнямётаў падчас вайны. Столькі часу прайшло з тых часоў, ужо няма ў жывых абаронцаў крэпасці, а людзі ўсё ідуць і ідуць у крэпасць, каб пакланіцца мужнасці яе абаронцаў. Памятаць, каб такое не паўтарылася, памятаць, каб расказаць нашчадкам, памятаць, каб жыць. Другім пунктам маршруту стаў музей «Выратаваныя мастацкія каштоўнасці». Падчас экскурсіі дзеці пазнаёміліся з унікальнымі экспанатамі, якія распавядаюць пра дзейнасць Брэсцкай мытні па прадухіленні кантрабанды культурных каштоўнасцяў. Убачылі шырокую экспазіцыю музея: калекцыю рускага іканапісу, антыкварную мэблю, вырабы з бронзы і фарфору. У рамках спецыяльнага комплекснага мерапрыемства «Падлетак» навучэнцы наведалі ўпраўленне Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз Рэспублікі Беларусь па Брэсцкай вобласці. Начальнік упраўлення тэхнічных экспертыз Сяргей Анатольевіч Шука распавёў рабятам пра гісторыю стварэння экспертнага ведамства, відах экспертыз, што выконваюцца абласным упраўленнем, а таксама больш дэталёва аб экспертных даследаваннях, якімі займаюцца непасрэдна яго падначаленыя. Прыводзячы прыклады з экспертнай практыкі, Сяргей Анатольевіч звярнуў увагу юнакоў і дзяўчат на тое, што Інтэрнэт – гэта не толькі вялікі аб’ём карыснай інфармацыі, але і велізарная небяспека: ашуканцы выкарыстоўваюць сусветную павуціну ў сваіх мэтах. Сяргей Анатольевіч даў некалькі карысных саветаў, якія дазволяць школьнікам не трапіцца на вуду зламыснікаў, а таксама парэкамендаваў ім мець розныя паролі ад акаўнтаў у сацыяльных сетках і электронных скрынь.