Пружаны- здаровы горад

     У мэтах рэалізацыі прафілактычнага праекта «Пружаны- здаровы горад», правядзення прафілактычнай работы з навучэнцамі, накіраванай, на прыняцце эфектыўных мер па супрацьдзеянні незаконнаму абароту наркотыкаў, прафілактыцы іх спажывання, у тым ліку сярод дзяцей і моладзі, 12 лістапада 2024 года на базе дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа № 1 г.Пружаны імя Чырванасцяжнай Беларускай ваеннай акругі» была арганізавана работа перасоўнай пляцоўкі па першаснай прафілактыцы ўжывання наркатычных сродкаў і псіхатропных рэчываў цэнтра нагляднай прафілактыкі дзяржаўнай установы «Брэсцкі абласны цэнтр гігіены і эпідэміялогіі і грамадскага здароўя». Навучэнцы 9,10 класаў ДУА «Шаняўская сярэдняя школа імя Міколы Засіма» прынялі ўдзел у працы дадзенай пляцоўкі. Рабяты ў чарговы раз пераканаліся, што наркотыкі – гэта ўяўнае задавальненне, якое прыводзіць да разбурэння здароўя і асобы. Правільны выбар- гэта жыццё без наркотыкаў!

 

Добавить комментарий