3 18 лістапада ў школе традыцыйна праходзяць Засімаўскія дні, якія ўключаюць тэматычныя класныя гадзіны, віктарыны, вусныя часопісы, літаратурныя чытанні. Мікола Засім усім сэрцам любіў свой народ і родную зямлю. І змог у сваіх вершах перадаць гэтую любоў удзячным нашчадкам, якія з радасцю перадаюць яе іншым: “Мая ты родная зямліца! // Хто палюбіў цябе навек, // Таму ты — творчасці крыніца, // І той — шчаслівы чалавек…”