Курэнне або здароўе – усё ў вашых руках!

   Кожны год у трэці чацвер лістапада ў радзе краін адзначаецца Міжнародны дзень адказу ад курэння  (No Smoking Day). Ен быў устаноўлены  Амерыканскім анкалагічным таварыствам (American Cancer Society) у 1977 годзе.

   19 лістапада ў школе для вучняў 7-10 класаў педагогам сацыяльным Якімавец С.А. была праведзена гадзіна зносін «Курэнне або здароўе – усё ў вашых руках!» з мэтай фарміравання негатыўных адносін падлеткаў да курэння і зніжэння рызыкі далучэння да гэтай шкоднай звычкі.

   Вучні пазнаёміліся з гістарычнай даведкай аб тытунёвай залежнасці, барацьбе з гэтай небяспечнай з’явай у розных краінах, праглядзелі прэзентацыю аб наступствах курэння.

Добавить комментарий