Праграмай пад такой назвай завяршыўся тыдзень працоўнага навучання.
Гаспадыня Алеся (настаўніца абслугоўваючай працы В. С. Ханіла) прымала ў сябе на падворку вучняў 10 і 11 класаў. Разам яны рыхтаваліся да свята: прыбіралі і ўпрыгожвалі «хату», наводзілі парадак у «каморы», гатавалі ежу. І ўсё гэта рабілі з вясёлым і бадзёрым настроем.