Вучыся распараджацца грашыма

З 27 сакавіка па 1 красавіка ў школе прайшоў Тыдзень фінансавай граматнасці. У рамках Тыдня для пачаткоўцаў праведзена гульня «Эканамічны рынг». Вучні 5 — 7 класаў прынялі ўдзел у гадзіне фінансавай граматнасці “Банкаўская картка: плюсы і мінусы”. У эканамічным эрудыцыёне “Мае фінансы” абмеркавалі важныя пытанні эканомікі вучні 8 класа. Старшакласнікі паўдзельнічалі ў гадзіне асветы “Фінансавая граматнасць: вучыся распараджацца грашыма разумна”. Падчас правядзення мерапрыемстваў школьнікі пазнаёміліся з асноўнымі фінансавымі паняццямі, абмеркавалі, як разумна траціць грошы, выказалі цікавыя прапановы, дзе можна самім зарабіць грошы ў летні перыяд.

Добавить комментарий