З 12 па 22 снежня дзяржаўнай установай спецыяльнай адукацыі «Пружанскі раённы цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі» праводзілася благачынная акцыя «Падзяліся цяплом, падары паштоўку». Вучні нашай школы падрыхтавалі паштоўкі з віншаваннямі, якія будуць перададзены ў ДУСА «Пружанскі раённы цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі», а затым дзецям з абмежаванымі магчымасцямі і асаблівасцямі ў развіцці.