Тэма: Павышэнне ўзроўню прафесійнай кампетэнтнасці класных кіраўнікоў ва ўмовах абнаўлення зместу адукацыі
МЭТА: Удасканаленне работы класных кіраўнікоў на сучасным этапе, стварэнне асяроддзя для паспяховага навучання навучэнцаў з рознымі адукацыйнымі магчымасцямі пасродкам эфектыўнага выкарыстання інфармацыйна-тэхнічнай базы, пашырэнне сферы выкарыстання ІКТ ў выхаваўчай рабоце.
ЗАДАЧЫ:
- Удасканальваць методыку работы класных кіраўнікоў па арганізацыі выхаваўчага працэсу з улікам кампетэнтнаснага падыходу.
- Садзейнічаць актыўнаму ўкараненню інтэрактыўных форм работы з вучнямі і іх бацькамі па ўмацаванню нацыянальных і сямейных традыцый.
- Забяспечваць пераемнасць у арганізацыі работы класнага кіраўніка з дзецьмі і падлеткамі па фарміраванні навыкаў здаровага ладу жыцця на ўсіх прыступках адукацыі;
- Аказваць дапамогу класным кіраўнікам ва ўдасканаленні форм і метадаў арганізацыі выхаваўчай работы;
- Фарміраваць тэарэтычную і практычную базу класных кіраўнікоў для мадэлявання сістэмы выхавання ў класе.
Пасяджэнне № 1 Жнівень
Тэма: Арганізацыя сістэмы дзейнасці класнага кіраўніка ў 2022/2023 навучальным годзе
Форма правядзення: інструктыўна-метадычная нарада
Пытанні для абмеркавання:
- Вывучэнне інструктыўна-метадычнага пісьма Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь «Асаблівасці арганізацыі сацыяльнай, выхаваўчай і ідэалагічнай работы ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі ў 2022/2023 навучальным годзе».
- Планаванне класнымі кіраўнікамі сацыяльнай, выхаваўчай і ідэалагічнай работы ў класах на 2022/2023 навучальны год.
- Абмеркаванне і зацвярджэнне плана работы вучэбна-метадычнага аб’яднання класных кіраўнікоў на 2022/2023 навучальны год.
- Вывучэнне метадычных рэкамендацый па правядзенні індывідуальнай прафілактычнай работы з непаўналетнімі.
Практычная частка:
- Агляд сучаснай літаратуры па праблемах выхавання.
- Выстава метадычнай літаратуры па тэме ,,Планаванне выхаваўчай работы ў класе”.
Пасяджэнне № 2 Лістапад
Тэма: Роля сямейнага выхавання як аснова фарміравання каштоўнасных арыенціраў вучняў
Форма правядзення: круглы стол
Пытанні для абмеркавання:
- Сацыяльны пашпарт школы.
- Аб рэалізацыі ва ўстанове адукацыі рэспубліканскага праекта “Бацькоўскі ўніверсітэт”.
- Выкарыстанне форм і метадаў выхаваўчай работы з законнымі прадстаўнікамі малодшых школьнікаў.
- Сацыяльна-прававая падтрымка сем’яў старшакласнікаў і сем’яў, дзеці якіх схільныя да правапарушэнняў.
Практычная частка:
- Распрацоўка рэкамендацыі класным кіраўнікам па выяўленні ў вучняў схільнасці да дэвіянтных паводзін і правапарушэнняў.
Пасяджэнне № 3 Люты
Тэма: Сістэма работы класнага кіраўніка па фарміраванні навыкаў здаровага ладу жыцця дзяцей і падлеткаў
Форма правядзення: семінар-практыкум
Пытанні для абмеркавання:
- Формы і метады выхаваўчай работы па раннім выяўленні прымет сексуальнага насілля ў дачыненні непаўналетніх.
- Стварэнне ўмоў для выхавання асобаснай самасвядомасці падлеткаў, іх высокай самаацэнкі і адэкватнага функцыянавання ў грамадскім асяроддзі.
- Шляхі павышэння эфектыўнасці індывідуальнай работы з розных сацыяльных катэгорый вучняў па фарміраванні навыкаў здаровага ладу жыцця.
Практычная частка:
- Абмен вопытам па тэме пасяджэння. Наведванне класнай гадзіны ў 10 класе.
Пасяджэнне № 4 Май
Тэма: Паказчыкі эфектыўнасці вучэбна-выхаваўчага працэсу ў 2022/2023 навучальным годзе.
Форма правядзення: творчая справаздача
Пытанні для абмеркавання:
1.Аналіз работы вучэбна-метадычнага аб’яднання па павышэнні ўзроўню прафесійнай кампетэнтнасці класных кіраўнікоў ва ўмовах абнаўлення зместу адукацыі за 2022/2023 навучальны год.
2.Справаздача класных кіраўнікоў па павышэнні ўзроўню прафесійнай кампетэнтнасці класных кіраўнікоў ва ўмовах абнаўлення зместу адукацыі у 2022/2023 навучальным годзе.
3.Справаздача педагога сацыяльнага аб арганізацыі і правядзенні прафілактычнай работы сярод непаўналетніх ў 2022/2023 навучальным годзе.