17 студзеня ў школе прайшоў адзіны дзень прафілактыкі па тэме «Прафілактыка гвалтоўных дзеянняў у адносінах да падлеткаў». Вучняў 5 — 11 класаў запрасілі на кіналекторый «Што павінен ведаць падлетак?». З вучнямі 1 — 4 класаў праведзены практычны занятак «Умей сябе абараніць».