Пад такой назвай 8 лютага прайшоў алімпійскі ўрок для вучняў 1 — 4 класаў. Пачаткоўцы даведаліся аб самых славутых спартсменах Брэсцкай вобласці, аб яе першым прадстаўніку С. Л. Макаранку, які ў 1960 г. на XVII Алімпійскіх гульнях за свае дасягненні быў узнагароджаны залатым алімпійскім медалём. Таксама вучні праглядзелі і абмеркавалі відэасюжэт аб падтрымцы юных спартсменаў Брэстчыны і краіны ў цэлым.