22 сакавіка – дзень памяці хатынскай трагедыі. З нагоды 79 – гадавіны гэтай жахлівай падзеі, з мэтай фарміравання ў маладога пакалення ўяўлення аб падзеях у Хатыні як прыкладзе палітыкі генацыду беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны для вучняў Шаняўской сярэдняй школы, як і ўсіх школьнікаў Беларусі прайшоў адзіны ўрок “О чём звонят колокола Хатыни”.
Перад вучнямі школы выступілі старшыня Шаняўскога сельвыканкама Лапука С.І., дэпутат раённага Савета дэпутатаў А.М. Ярмашэвіч, якія расказалі аб генацыдзе беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны, аб “сёстрах Хатыні” на зямлі Пружаншчыны. Праведзены ўрок стаў не толькі напамінам аб прычынах і маштабах трагедыі ў Хатыні, але і перасцярогай, заклікам помніць, каб захаваць мір на зямлі Беларусі. Як сімвал памяці на школьных дошках з’явіліся маленькія званочкі.
А пасля завяршэння ўрока ўсе вучні, госці і педагогі выйшлі ў цэнтр аг.Шані да помніка ахвярам фашызму, каб яшчэ раз аддаць загінуўшым даніну павагі і памяці.