Адзіны ўрок, прысвечаны Дню яднання народаў Беларусі і Расіі, прайшоў ва ўсіх класах 2 красавіка

З мэтай фарміравання ўяўленняў аб гістарычных і культурных сувязях Беларусі і Расіі, захавання агульных гістарычных каштоўнасцей,  усведамленню вучнямі каштоўнасці дружбы паміж народамі Беларусі і Расіі,  ва ўсіх установах агульнай сярэдняй адукацыі 2 красавіка 2024 года ва ўсіх класах былі праведзены адзіныя ўрокі, прысвечаныя Дню яднання народаў Беларусі і Расіі.

2 красавіка — Дзень яднання адзначаюць народы двух братэрскіх славянскіх дзяржаў – Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі. У час мерапрыемстваў вучні ўспомнілі гісторыю стварэння свята, пагаварылі аб яго важнасці і значэнні для двух брацкіх народаў, аб сяброўскіх адносінах паміж імі. Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі абапіраецца на памяць і вопыт беларусаў і расіян і ў той жа час накіраваны ў будучае, сімвалізуючы надзею, што нашы народы ніколі не парвуць сваіх брацкіх сувязей.

Добавить комментарий