15 лютага — дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў. У рамках рэспубліканскай дэкады грамадзянска-патрыятычных спраў у гэты дзень у школе прайшлі інфармацыйныя гадзіны, прысвечаныя 33-й гадавіне вываду савецкіх войск з Афганістана. Падчас мерапрыемстваў школьнікі ўспомнілі воінаў-землякоў, якія прымалі ўдзел у баях, тых, хто так і не вярнуўся з вайны, ушанавалі іх памяць хвілінай маўчання.