25 мая для навучэнцаў 9,11 класаў прайшла ўрачыстая лінейка «Апошні званок», прысвечаная заканчэнню навучальнага года. Заканчэнне школы — незабыўны, хвалюючы момант у жыцці кожнага чалавека. Школьны двор напоўніўся водарам кветак, прыгожымі выпускнікамі, гукамі школьнага вальса. Атмасфера панавала адначасова радасная і крыху сумная. Бо менавіта тут нашы выпускнікі развітваліся з дзяцінствам. Са словамі на дарогу да выпускнікоў звярнуліся дырэктар школы Ярмашэвіч А.М. і старшыня Шаняўскога сельскага выканаўчага камітэта Бяляева І.Р. Выпускнікі, прыгожыя і сумныя, на развітанне сказалі трапяткія словы сваім настаўнікам, бацькам, пацешыўшы ўсіх прысутных выдатным танцам і песнямі. Свята атрымалася вельмі добрым і кранальным. Усім нашым выпускнікам мы жадаем удачы ў будучыні. У добры шлях, выпуск-2024!