У лагеры «Дружба жывём цікава і дружна. Дзень дванаццаты
Што можа быць лепшым, чым правесці занятак со сваімі сябрамі за карыснай і прыемнай справай? На працягу шмат дзён спартыўныя спаборніцтвы, гульні, гульнявыя і забаўляльныя праграмы на свежым паветры, танцавальныя флэшмобы, віктарыны захопліваюць выхаванцаў летніка. Мерапрыемствы, накіраваныя на фарміраванне навыкаў здаровага ладу жыцця, заставілі ўсур’ёз задумацца наведвальнікаў лагера аб праблемах здароўя дарослых і дзяцей.
У лагеры «Дружба» жывём цікава і дружна. Дзень адзінаццаты
З захапленнем юныя творцы аздараўленчага лагера прынялі ўдзел у конкурсе газет атрадаў на тэму «Захаваем сваё здароўе», конкурсе малюнкаў «Любімы герой мультфільма», гульні «Знайдзі скарб», экалагічнай гульні «Падарожжа кропелькі».
У рамках святкавання 80-годдзя пачатку Вялікай Айчыннай вайны выхаванцы лагера прынялі ўдзел у кінамарафоне «Глядзі і памятай».
Не абышлося ў гэты дзень і без спартыўных спаборніцтваў, гульнявых праграм, футболу. піянерболу.
Незабыўныя імгненні турысцкага сезону
Вучні 9,10 класаў разам з класнымі кіраўнікамі і бацькамі здзейснілі паход па маршруце «Шані — Вяжное — Шчарбы — Шані». У вёсцы Вяжное яны наведалі Свята — Мікалаеўскую царкву і Нікольскі скіт, святую крыніцу. У вёсцы Шчарбы вучні адпачылі ў аграсядзібе «Motohostel Route P98». Гаспадар сядзібы расказаў дзецям пра гісторыю матацыклетнага руху, а таксама прадэманстраваў разнастайныя экспанаты з асабістай калекцыі. Усе ўдзельнікі прыемна і з карысцю правялі час.
У лагеры «Дружба» жывём цікава і дружна. Дзень дзясяты
Цікавыя мерапрыемствы прывабліваюць выхаванцаў прышкольнага лагера. Творчы салон «Кветкавая палянка», майстэрня «Чароўны аловак», падарожжа вакол свету, гульня «Вітамінкі з кошыка» запрасілі наведвальнікаў летніка прыняць удзел і праявіць сваю творчую фантазію.
У лагеры «Дружба» жывём цікава і дружна. Дзень дзявяты
У лагеры «Дружба» жывём цікава і дружна
Гульня «Літаратурная Адгадай-ка» і літаратурная гульня-віктарына «Я загадаю, а ты адгадай» вызначыла лепшых знаўцаў казачных персанажаў. Гульнявы занятак «Спартыўная салянка», спартыўныя гульні з мячом «Мой вясёлы, звонкі мяч», гульня-віктарына «Што такое гігіена» спрыялі стварэнню добрага настрою, зараджалі пазітыўнымі эмоцыямі і жаданнем весці здаровы лад жыцця.
У добры шлях, дзевяцікласнікі!
11 чэрвеня выпускнікам 9 класа былі ўручаны пасведчанні аб агульнай базавай адукацыі. Са словамі віншавання да выпускнікоў звярнуліся дырэктар школы Ярмашэвіч А.М., класны кіраўнік Граб В.М., настаўнікі-прадметнікі. Дзевяцікласнікі ў сваю чаргу звярнуліся са словамі ўдзячнасці да ўсіх работнікаў школы.
Лета — час экскурсій
Пазнаёміцца з гісторыяй роднага краю змаглі вучні нашай школы, наведаўшы Ружанскі палацавы комплекс Сапегаў. Падчас наведвання школьнікі даведаліся аб адным з найбольш шматлікіх і ўплывовых магнацкіх родаў Вялікага княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай, які адыграў вялікую ролю ў рэлігійным, культурным і грамадска-палітычным жыцці ВКЛ ў XV-XVIII ст., аб гісторыі палацавага комплексу і герба Ружан.
У госці да жывёл
Вучні пачатковых класаў здзейснілі экскурсію ў заасад «Залаты фазан» у в. Малочкі. Падчас наведвання яны пазнаёміліся з умовамі жыцця не толькі жывёльнага свету Беларусі, але і жыхароў паўднёвых краін. Прыгажуны алені, цікаўныя казулі і лані, свавольнікі камерунскія козлікі, рознакаляровыя паўліны і фазаны, гарэзы-вавёрачкі, пушыстыя лісы і іншыя жывёлы ўздымалі настрой не толькі дзецям, але і дарослым наведвальнікам заасаду.