Яны прыносяць гонар школе…

У апошні навучальны дзень 2018 года ў школе адбылася ўрачыстая лінейка пад назвай «Яны прыносяць гонар школе», на якой ушаноўваліся пераможцы і прызёры раённых інтэлектуальных і творчых конкурсаў, спартыўных спаборніцтваў. Дырэктарам школы былі ўручаны граматы і прызы, заваяваныя вучнямі ў ІІ чвэрці, а Дзед Мароз і Снягурка парадавалі вучняў салодкімі падарункамі.

Весела гучалі навагоднія песні, а ў флэшмоб пад кіраўніцтвам Дзеда Мароза ўключылася ўся школа.

Спонсарам мерапрыемства стала ААТ «Шані-аграпрадукт».

Продолжить чтениеЯны прыносяць гонар школе…

Думаем, рашаем, разважаем

З 12 па 19 снежня ў школе прайшоў тыдзень матэматыкі. Падчас правядзення тыдня вучні змаглі паказаць свае матэматычныя веды, праявіць здольнасці ў рашэнні лагічных задач і рэбусаў, паўдзельнічаць у конкурсах і віктарынах. Завяршыўся тыдзень інтэлектуальнай гульнёй «Поле матэматычных цудаў».

Продолжить чтениеДумаем, рашаем, разважаем

Вечная чалавечная каштоўнасць — жыццё

19 снежня вучні 5 — 7 класаў разам з педагогам сацыяльным разважалі над тым, для чаго чалавеку даецца жыццё, як пражыць, каб пакінуць добры след у сэрцах людзей. Адказы на гэтыя пытанні дзеці знаходзілі ў вершах беларускіх паэтаў С. Грахоўскага, А. Вярцінскага, П. Панчанкі, Ю. Свіркі.

 

Продолжить чтениеВечная чалавечная каштоўнасць — жыццё

Вывучай, даследуй і ведай

Падведзены вынікі ўдзелу вучняў у раённым этапе конкурсу даследчых работ «З навукай у будучае». Работа Бойдзіч Паліны і Дзянісік Анастасіі адзначана Дыпломам ІІ ступені (кіраўнік Менжынская Г. А.).

Продолжить чтениеВывучай, даследуй і ведай

Сустрэчы ў школе

10 снежня, у рамках тыдня прававых ведаў, вучні старэйшых класаў прынялі ўдзел у дыскусіі на тэму «Брыдкаслоўе — гэта норма ці недахоп выхавання». У якасці госця быў запрошаны настаяцель Свята-Мікалаеўскай царквы в. Засімавічы. Айцец Сергій расказаў старшакласнікам аб тым, як да брыдкаслоўя ставіцца царква.

Продолжить чтениеСустрэчы ў школе

Гадзіна Кода

З мэтай папулярызацыі і падтрымкі цікавасці вучняў да інфармацыйных тэхналогій, вывучэння інфарматыкі і праграміравання, павышэння цікавасці да ІТ-спецыяльнасцей у школе з 03 па 09 снежня прайшоў тыдзень «Гадзіна Кода». У ходзе тыдня вучні змаглі стаць удзельнікамі разнастайных мерапрыемстваў.

Пачаткоўцы прынялі ўдзел у турніры “Знатакі інфарматыкі”. Вучні 5 — 7 класаў спаборнічалі ў гульні “Камп’ютарны геній”. Старшакласнікі праявілі свае здольнасці ў падарожжы «Сеткавы снайпер».

Гульня «Камп’ютарны геній»

Продолжить чтениеГадзіна Кода

Ведай свае правы, выконвай абавязкі!

З 04 па 10 снежня ў школе прайшоў тыдзень прававых ведаў, у ходзе якога дзеці мелі магчымасць паказаць свае прававыя веды ў конкурсных праграмах, прававых эстафетах, гульнях-віктарынах, прававых турнірах. Вучні ўзнавілі веды не толькі аб сваіх правах, але і нагадалі аб неабходнасці выканання абавязкаў.
Продолжить чтениеВедай свае правы, выконвай абавязкі!

Дзень здароўя. Дзень гімнаста.

Стала добрай традыцыяй праводзіць у другую суботу месяца Дзень здароўя. Гэта спрыяе фарміраванню здаровага ладу жыцця, выхаванню цікавасці да ўдзелу ў спартыўна-масавых мерапрыемствах, умацаванню ўпэўненасці дзяцей у сваіх сілах і ведах, выхаванню любові да спорту. Выдатна, весела і заўзята ў нашай школе ў суботу прайшоў Дзень здароўя, арганізатарамі якога былі настаўнікі фізічнай культуры і здароўя Ціхановіч Я.Д., І Шпарла Г.А.
Продолжить чтениеДзень здароўя. Дзень гімнаста.

Мы сталі акцябратамі

6 снежня адбыўся ўрачысты прыём у акцябраты. Для таго, каб атрымаць зорачку, вучням патрэбна было выканаць шэраг заданняў: адгадаць загадкі, праспяваць песню, адказаць на пытанні. Пасля ўрачыстага обяцання старшая піянерская важатая А.Г. Каляда і класны кіраўнік М.Б. Тарасава прымацавалі зорачкі кожнаму вучню.

 

Продолжить чтениеМы сталі акцябратамі

Падведзены вынікі

Вучні школы прынялі актыўны ўдзел у раённым этапе рэспубліканскага конкурсу «Калядная зорка». У намінацыі «Навагодні касцюм» Дыпломам ІІ ступені адзначана работа вучаніцы 7 класа Ніпарка Аляксандры (кіраўнік Ханіла В. С.)

Продолжить чтениеПадведзены вынікі