На кветніках зацвілі першыя кветкі
У рамках Года якасці і месячніка па добраўпарадкаванні і навядзенні парадку на зямлі, вучні і педагогі нашай школы працягваюць наводзіць прыгажосць. Месячнік яшчэ не завяршыўся, а вынікі ўжо цешаць вока: на кветніках зацвілі першыя кветкі.
Кожны жыхар нашай краіны можа зрабіць унёсак у добраўпарадкаванне сваёй малой радзімы – горада, двара, вадаёма ці ракі, тым самым захоўваючы прыгажосць свайго кутка.
Галоўная задача – прыцягнуць як мага больш людзей да навядзення парадку на зямлі.
Удзел у конкурсе малюнкаў «Перамога ў нашых сэрцах»
З мэтай стварэння ўмоў для фарміравання грамадзянска-патрыятычнай свядомасці маладога пакалення праз гісторыю сваёй краіны аддзел ідэалагічнай работы і па справах моладзі Пружанскага райвыканкама праводзіць раённы конкурс малюнкаў «Перамога ў нашых сэрцах» сярод маладых людзей ва ўзросце ад 14 да 31 года. У конкурсе прымае ўдзел малюнак кіраўніка па ваенна-патрыятычным выхаванні Чыбісавай М.В.
Прафарыентацыйная сустрэча работнікаў Пружанскага РАНС і вучняў 9, 11 класаў
Прафарыентацыйная сустрэча начальніка сектара ідэалагічнай работы і кадравага забеспячэння ДУ “Рэспубліканскі атрад спецыяльнага прызначэння “ЗУБР” МНС Рэспублікі Беларусі Балгазіева А.А і намесніка начальніка Пружанскага РАНС Говарка А.М. з навучэнцамі 9, 11 класаў. Асноўнай мэтай сустрэчы была папулярызацыя прафесіі ратавальніка і падбор кандыдатаў для паступлення ў вышэйшыя навучальныя ўстановы Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь.
Інспектар ІСН Кавалёў У.М. правёў гутарку з вучнямі 11 класа
Прафілактычная гутарка інспектара ІСН Пружанскага РАУС Кавалёва У.М. з навучэнцамі 11 класа. Падчас гутаркі інспектар ІСН нагадаў вучням аб правілах бяспечных паводзін на вуліцы і ў школе, а таксама расказаў аб адказнасці навучэнцаў за прычыненне шкоды здароўю сваім аднагодкам, аб прафілактыцы злачынстваў у сферы палавой недатыкальнасці непаўналетніх, асаблівую ўвагу звярнуў на правілы дарожнага руху, сеткі Інтэрнэт, адказнасць непаўналетніх за злачынствы і правапарушэнні.
«Маё дзіця — малодшы школьнік»
У школе 13 красавіка прайшлі пасяджэнні бацькоўскага ўніверсітэта
Матэрыялы глядзіце ў спасылцы ніжэй:
«Маё дзіця — старшакласнік»
13 красавіка ў школе прайшло пасяджэнне бацькоўскага ўніверсітэта.
Матэрыял можна паглядзець па спасылцы:
«Маё дзіця — падлетак»
13 красавіка прайшлі пасяджэнні бацькоўскага ўніверсітэта. Спасылку на матэрыялы глядзіце ніжэй: