Музей-сядзіба «Пружанскі палацык» прывабіла сваёй непаўторнасцю форм выхаванцаў аздараўленчага лагера «Дружба». Падчас экскурсіі ўвага школьнікаў была сканцэнтравана на несіметрычнасць будынка, дзе розныя па памерах аб’ёмы злучаны ў адзіную кампазіцыю, якую ўвенчвае вежа ў цэнтры галоўнага фасада. У розмове з экскурсаводам дзеці даведаліся аб гаспадарах маёнтка Швыкоўскіх, якія гаспадарылі ў маёнтку ў трох пакаленнях, іх жыцці ў тыя часы, атрымалі магчымасць пазнаёміцца з мінулым сядзібы, даведацца, як ствараўся музей і чым ён жыве, заглянуць у экспазіцыйныя залы і музейныя фонды.
Таксама вучні яшчэ раз пабывалі ля памятных месцаў горада, успомнілі трагічныя падзеі Вялікай Айчыннай вайны ля помніка спаленым вёскам і помніка С. М. Гудзімаву, які раніцай 22 чэрвеня 1941 года каля Пружан збіў 2 варожых бамбардзіроўшчыкі, адзін з іх тараніў.