Пад такой назвай 25 сакавіка для вучняў 8-10 класаў прайшоў адзіны дзень інфармавання «ШАГ» – «Школа Актыўнага Грамадзяніна» У ходзе мерапрыемства былі разгледжаны наступныя блокі: «Яднанне народаў Беларусі і Расіі: падзеі, факты», «Будучае саюзнай дзяржавы — у руках моладзі і для моладзі».
Падчас абмеркавання пытанняў вучні прыйшлі да высновы, што чым больш маладыя людзі дзвюх дзяржаў будуць узаемадзейнічаць, працаваць у нефармальнай абстаноўцы, удзельнічаць у цікавых і пазнавальных мерапрыемствах, прысвечаных саюзным адносінам, тым цікавей і прадуктыўней будуць іх адносіны, пашырацца магчымасці дзелавога, творчага супрацоўніцтва.