З мэтай фарміравання ў навучэнцаў уяўлення аб міры як мнагазначным паняцці, раскрыцця значымасці захавання і ўмацавання міру як вышэйшай каштоўнасці, фарміравання ў вучняў ўяўлення аб міралюбівай палітыцы Рэспублікі Беларусь у рамках адукацыйнага праекта «ШАГ» вучні 5 — 8 класаў былі запрошаны для ўдзелу ў адзінай інфармацыйнай гадзіне, падчас якой былі прагледжаны і абмеркаваны відэафрагменты на тэму «Беларускія ваенныя забяспечваюць бяспеку межаў», зроблены высновы, што мірнае неба над галавой — самае каштоўнае, што можа мець чалавецтва, што мы і ёсць тыя людзі, якія павінны прынесці шчасце і дабро ў гэты свет, зрабіць яго лепшым і святлейшым.