Пад такой назвай 25 красавіка прайшоў адзіны дзень інфармавання для вучняў 8 — 10 класаў, прысвечаны Дню Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне і 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Падчас правядзення мерапрыемства вучні ўзгадалі трагічныя падзеі ваеннага ліхалецця, успомнілі імёны ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, якія пражываюць на тэрыторыі Шаняўскога сельскага савета і Пружаншчыны. Настаўніца школы Ханіла В.С. расказала пра свайго бацьку, ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Хвораста Сямёна Акімавіча. У канцы мерапрыемства вучні выказалі свае думкі аб ролі моладзі ў жыцці краіны і яе ўдзеле ў рэспубліканскіх акцыях, прысвечаных вялікай Перамозе, зрабілі акцэнт на будучае, абмеркаваўшы штогадовае пасланне Прэзідэнта Рэспулікі Беларусь да беларускага народа.