Пад такой назвай 23 мая прайшоў адзіны дзень інфармавання для вучняў 8 — 10 класаў. Падчас мерапрыемства былі абмеркаваны пытанні здаровага ладу жыцця, клопату дзяржавы аб здароўі нацыі, гонару за сваю краіну, беларускіх спартсменаў, павагу да спартыўнай спадчыны, развіцця цікавасці да розных відаў спорту, самаўдасканалення, самавыхавання і імкнення ў дасягненні пастаўленых мэт. Перад прысутнымі выступіў былы вучань установы адукацыі Вашчук К., які прыме ўдзел у якасці валанцёра на ІІ Еўрапейскіх гульнях.