Бібліятэчны ералаш “Сябруем з часопісам “Вясёлка” прайшоў у рамках фестывалю дзіцячай і юнацкай кнігі. Навучэнцы з задавальненнем лісталі, чыталі любімы ўсім часопіс “Вясёлка”. На старонках часопіса друкуюць свае творы пісьменнікі Беларусі. Гэта Лідзія Арабей, Мікола Чарняўскі, Ніна Галіноўская, Міхась Даніленка, Васіль Зуёнак, Казімір Камейша, Уладзімір Карызна, Анатоль Клышка, Павел Місько, Мікола Мятліцкі і іншыя.
Друкаваць свае творы ў часопісе могуць не толькі паэты і пісьменнікі – дарослыя людзі, але і дзеці. Калі вы напісалі верш, апавяданне, казку, дасылайце іх у рэдакцыю і, магчыма, яны будуць надрукаваныя ў часопісе.