Будучае Радзімы будаваць маладым

Пад такой назвай 21 мая ў школе прайшоў адкрыты дыялог, падчас правядзення якога вучні ўдзельнічалі ў абмеркаванні пытанняў. У фокусе абмеркавання: дзяржаўная маладзёжная палітыка, маладзёжны рух, дзіцячыя і моладзёжныя арганізацыі ў Рэспубліцы Беларусь, падтрымка ініцыятыў, актыўнасць, самастойнасць, паспяховая сацыялізацыя, самарэалізацыя, інавацыйны патэнцыял маладых людзей, сацыяльныя ролі, патрыятызм, грамадзянская адказнасць.
Ад моладзі залежыць будучыня Беларусі. Вучні называлі якасці, якімі павінны валодаць маладыя людзі сёння, каб нашы жаданні, звязаныя з моцнай і квітнеючай дзяржавай, ажыццявіліся.
Вучні 8 класа стварылі слоўны партрэт маладога беларуса, расказлі аб яго жыццёвых планах.
У 9 класе разважалі над пытаннем: як у нашай краіне ажыццяўляецца падтрымка таленавітай моладзі? Вучні з гонарам назвалі выпускнікоў нашай школы, якіх па праву можна аднесці да таленавітай моладзі.
Навучэнцы 11 класа выказалі свае меркаванні па пытанні неабходнасці ажыццяўлення ў нашай краіне маладзёжнай палітыкі як асаблівага кірунку сацыяльнай і ідэалагічнай дзейнасці дзяржавы. Таксама назвалі маладзёжныя праблемы, якія, на іх погляд, патрабуюць першачарговага вырашэння.

 

Добавить комментарий