Будзьце пільныя на вадзе

Паводле аператыўных дадзеных МНС на 20 красавіка 2023 г. пры розных абставінах у Рэспубліцы Беларусь загінула 87 чалавек, з іх 4 непаўналетніх. Трэба адзначыць, што штогод пры надыходзе купальнага сезону фіксуецца рост інцыдэнтаў, звязаных з гібеллю і выратаваннем грамадзян на вадзе пры купанні, у тым ліку непаўналетніх. Так, у 2022 годзе пры розных абставінах утаплення ў Рэспубліцы Беларусь загінула 390 чалавек, з іх 26 непаўналетніх (у тым ліку 102 – пры купанні, з іх 15 непаўналетніх, і 71-пры падзенні ў ваду, з іх 4 непаўналетніх).

Забараняецца:

— купанне ў забароненых месцах, у т. л. абводненых кар’ерах, меліярацыйных каналах, сажалках-капанях, тэхналагічных водных аб’ектах, у месцах знаходжання партоў, плацін, дамб, шлюзаў, іншых гідратэхнічных збудаванняў, а таксама ў цёмны час сутак;

— ужыванне на пляжах алкагольных і слабаалкагольных напой;

— купанне ў стане алкагольнага ап’янення і (або) у стане, выкліканым спажываннем наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх аналагаў, таксічных або іншых адурманьваючых рэчываў;

— заплываць за межы, якія абазначаюць акваторыю пляжу;

— плаваць на спартыўным інвентары, дошках, лежаках, бярвёнах, аўтакамерах, матрацах, іншых прадметах;

— скакаць у ваду з судоў, плывучых аб’ектаў, а таксама мастоў, прычалаў, плацін, дамб, іншых гідратэхнічных збудаванняў.

— уладкоўваць гульні ў вадзе, звязаныя з ныраннем і захопам таго, хто купаецца, а таксама здзяйсненнем іншых дзеянняў, якія могуць стаць прычынай няшчаснага выпадку;

— наведваць пляж малалетнім дзецям без суправаджэння дарослых;

— пакідаць малалетніх дзяцей без нагляду;

— падаваць ілжывыя сігналы трывогі і г. д.

Добавить комментарий