Заданне 1.4. Вывучыць разнастайнасць птушак на тэрыторыі ўстановы адукацыі
Удзельнікі праекта «Зялёныя школы» правялі назіранне за птушкамі, якія знаходзяцца на тэрыторыі школы. Актыўна ўдзельнічалі вучні ў абласной экалагічнай акцыі “Падтрымаем птушак”. У ходзе акцыі вучнямі былі выраблены кармушкі (16 штук), якія былі развешаны на школьным двары і ў школьным садзе.
На працягу навучальнага года 24 вучні 4 -8 класаў вывучалі відавую разнастайнасць птушак на тэрыторыі школы, асаблівую ўвагу надалі зімуючым птушкам.
Спіс удзельнікаў
- Ганчарук Ангеліна
- Краўчук Пётр
- Папова Юлія
- Пекун Кірыл
- Шпарла Іван
- Шчаўкунова Ганна
- Ціханчук Паліна
- Андрухін Ягор
- Варажбіцкі Інакенцій
- Гац Кацярына
- Крысевіч Юлія
- Пераедзенка Аляксандр
- Андрухін Іван
- Бабей Ягор
- Гац Канстанцін
- Канюшык Вікторыя
- Пекун Данііл
- Рамановіч Анастасія
- Бульц Наталля
- Валюкевіч Вадзім
- Кот Яўгеній
- Краўчук Юлія
- Ляшчынскі Аляксей
- Шаламіцкая Паліна
Вучні ўстанавілі, што зімовай парой у нашым аграгарадку Шані можна сустрэць розныя віды птушак: вараб’я, сініцу вялікую, дзятла пёстрага, сойку, амялушку, варону, сароку і іншых зімуючых птушак.
З самых характэрных нашых зімовых суседзяў трэба адзначыць вялікую сініцу. Гэта вясёлая, жыццярадасная, ярка афарбаваная птушка вядома кожнаму. Увогуле сініцы адносяцца да аселых птушак і жывуць у населеных пунктах круглы год. Пачынаючы з восені, збіраюцца ў невялікія чародкі і вандруюць па дварах, вышукваючы, чым і дзе можна пажывіцца. Акрамя таго, да сініц, якія і гняздуюцца, і зімуюць побач з чалавекам, далучаюцца ў гэты час птушкі з навакольных лясоў – вядома ж, што побач з чалавечым жытлом прасцей і сагрэцца, і пракарміцца. Нават у самыя марозы сініцы не губляюць сваёй жыццярадаснасці і аптымізму. Усю светлую частку дня яны рухаюцца ў пошуках корму: скачуць па ствалах і галінках дрэў, даследуюць кожны квадратны сантыметр кары.
Яшчэ адна з нашых сініц, якую можна убачыць у нашым населеным пункце вельмі рэдка, — сіняя сініца альбо блакітніца.Па афарбоўцы даволі падобная на вялікую сініцу, аднак па памерах амаль у два разы драбнейшая за яе, а “капялюшык” на галаве, крылы і хвост маюць пяшчотна-блакітную афарбоўку.
Зімовай парой у нашым аграгарадку Шані хоць і рэдка, але можна сустрэць буравата-шэрых чубатых птушак, крыху драбнейшых за шпака. Гэта жаўрукі-смецюхі.
Звычайны паўзунок – яшчэ адзін спадарожнік сініц у іх зімовых вандроўках. Птушку гэтую заўважыць не вельмі проста – настолькі яе афарбоўка нагадвае кару дрэў, на якіх паўзунок праводзіць амаль увесь свой час.
А ўвогуле кожны кожны з нас можа дапамагчы птушкам перажыць цяжкія зімовыя месяцы. Для гэтага дастаткова прыладзіць у сябе ў садзе альбо за акном кармушку. Найбольш універсальны і вельмі каларыйны зімовы корм, які падыходіць амаль для ўсіх птушак, — гэта кавалачак несалёнага сала і сырое насенне сланечніку. Дапамагайце ў зімку сваім крылатым суседзям, і колькасць птушак, якія дажывуць да наступнай вясны, дзякуючы нам значна павялічыцца.
Міранюк Анастасія ўдзельнічала ў абласной экалагічнай акцыі “Падтрымаем птушак” у намінацыі “Птушыныя гісторыі” на раённым этапе якой атрымала дыплом 3 ступені.