26 красавіка 1986 года … Гэтая дата стала асаблівай не толькі для грамадзян Украіны, Беларусі, Расіі, але і для ўсяго свету. Усё цывілізаванае чалавецтва ў гэты дзень згадвае пра падзеі на Чарнобыльскай АЭС. Пра людзей, якія не шкадуючы жыцця і здароўя, сталі на барацьбу з радыяцыйнай стыхіяй. У гэтым годзе спаўняецца 32 гады з дня Чарнобыльскай катастрофы….
З нагоды гэтай памятнай даты ў школе прайшлі інфармацыйныя, класныя гадзіны “Чарнобыль – погляд праз гады”, “Гучыць Чарнобыльскі набат”, “Чарнобыль быў, ёсць і будзе”.