Члены валанцёрскага атрада «ДОМ» правялі для жыхароў аграгарадка Шані акцыю «Абмяняй цыгарэту на цукерку»

Штогод кожны трэці чацвер лістапада ва ўсім свеце праводзіцца Адзіны дзень здароўя «Сусветны дзень некурэння. Прафілактыка анкалагічных захворванняў». Члены валанцёрскага атрада «ДОМ» Краўчук Вікторыя і Казлоўскі Уладзіслаў для жыхароў аграгарадка Шані правялі акцыю «Абмяняй цыгарэту на цукерку». Мэта акцыі — прыцягнуць увагу грамадскасці да праблемы тытунёвай залежнасці і папулярызацыі здаровага ладу жыцця. Падчас акцыі хлопцы не толькі частавалі мінакоў цукеркамі, але і знаёмілі з прафілактычнай інфармацыяй аб шкодзе курэння.

Добавить комментарий