Да новых сустрэч

Цэлых 6 дзён у выхаванцаў аздараўленчага лагера “Дружба” была магчымасць займацца спортам, удзельнічаць у спаборніцтвах, розных конкурсах.
Мерапрыемствы, праведзеныя падчас работы лагера, не давалі наведвальнікам сумаваць і дазволілі з карысцю правесці час. У апошні дзень выхаванцы наведалі сацыяльныя аб’екты аграгарадка Шані, з задавальненнем патанчылі на дыскатэцы, паўдзельнічалі ў конкурсе малюнкаў на асфальце. Усе ўдзельнікі атрымалі шмат пазітыву.

Добавить комментарий