Вучні 1-4 і 5-7 класаў 15 сакавіка на адзіным уроку, прысвечаным Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, успомнілі асноўныя паняцці “закон”, “права”, “абавязак”, а яшчэ правы і абавязкі грамадзян, якімі яны павінны валодаць. Веды асноўных прынцыпаў і законаў дзяржавы дазваляюць нам быць адказнымі грамадзянамі, якія паважаюць сваю краіну. З цікавасцю дзеці адказвалі на пытанні, прымалі ўдзел у віктарыне, складалі гексы, што мела вялікае выхаваўчае ўздзеянне.