Дзень нямецкай мовы ў школе

4 сакавіка ў школе пад кіраўніцтвам настаўніка нямецкай мовы Жырыкавай  Н. І. прайшоў дзень нямецкай мовы. Ужо каля ўвахода навучэнцаў сустракалі лепшыя вучаніцы школы, якія віталі ўсіх па-нямецку. Для вучняў 3 — 4 класаў была прапанавана крыжаванка, адгадваць якую трэба было на хуткасць. Вучні 5 — 7 класаў удзельнічалі ў квэст-гульні, у ходзе якой неабходна было скласці нямецкія прымаўкі. Старшакласнікі на практыцы пазнаёміліся з метадам «кросэнс», які добра спалучае ў сабе як гульнёвы характар, так і навучальны.

Добавить комментарий