2 сакавіка прайшоў як дзень патрыятычнага, духоўна-маральнага выхавання. Гульнёвая праграма “З рога ўсяго многа” сабрала разам вучняў 1 – 4 класаў. Цікавыя конкурсы і гульні прынеслі малодшым школьнікам шмат задавальнення і руху. Вучні 5-7 класаў у рамках мерапрыемстваў занальнага цэнтра для вучняў Ліноўскай, Слабудскай і Шаняўской СШ прайшлі квэст «Цяжка ў вучэнні — лёгка ў баі». Каманды спаборнічалі ў спрытнасці, хуткасці і кемлівасці. А старшакласнікі прынялі ўдзел у квэст-гульні «Брэсцкая вобласць. Я тут жыву», у ходзе якой павінны былі скласці раёны Брэсцкай вобласці разам, выбраць прадукцыю прамысловых прадпрыемстваў, назваць помнікі архітэктуры і вядомых спартсменаў. Для некаторых інфармацыя была новай і пазнаваўчай.