Дзень працоўнага навучання і прафарыентацыі

З мэтай азнаямлення вучняў з прафесіямі рабочых спецыяльнасцей і дапамогі ў прафесійным самавызначэнні дзецям розных узроставых груп былі прапанаваны разнастайныя мерапрыемствы. Вучні 1-4 класаў былі на экскурсіі-назіранні “Спасибо, осень, за щедроты, спасибо людям за работу”. З цікавасцю малодшыя школьнікі назіралі за раслінамі на вучэбна-доследным участку, вывучалі назвы і знешні выгляд. Асабліва даспадобы прыйшоўся аддзел гародніны, дзе дзеці ўбачылі багаты ўраджай гарбузоў, морквы, таматаў, фасолі, буракоў.

Вучні 5-7 класаў завіталі на кірмаш прафесій “Кім працуюць нашы таты?”. Кожны з удзельнікаў расказаў пра прафесіі сваіх бацькоў, плюсы і мінусы прафесій вёскі. Вучням прапанавалі скласці прыказкі, звязаныя з працай людзей. Дзеці прыйшлі да высновы, што прафесій лёгкіх не бывае, трэба на кожнай прыкладаць шмат намаганняў, каб дабіцца поспехаў.

Сустрэча з інжынерам-механікам ААТ “Шані-аграпрадукт” Калядой У.С. была арганізавана для старшакласнікаў. У час гутаркі Уладзімір Сяргеевіч расказаў пра свае абавязкі, наогул пра прафесіі сельгасвытворчасці. Вучні пазнаёміліся з навучальнымі ўстановамі сельскагаспадарчага профілю.

Добавить комментарий