У суботу 16 сакавіка вучні 1-4 класаў здзейснілі экскурсію ў адміністрацыйны будынак ААТ “Шані-аграпрадукт “Знаёмімся з прафесіямі нашых бацькоў”, якую правяла для іх спецыяліст па ідэалагічнай рабоце таварыства Асіпчук К.В. Крысціна Вячаславаўна паказала кабінеты, дзе працуюць бацькі дзяцей, расказала пра работу, якую выконваюць спецыялісты. Вучні 5-7 класаў абмеркавалі за круглым сталом перавагі і недахопы сучасных прафесій і прыйшлі да высновы, што выбар прафесіі – справа важная. Старшакласнікі прынялі ўдзел у прафесійным форуме “Вектар у будучыню” і пазнаёміліся з навучальнымі ўстановамі Брэсцкай вобласці і ўмовамі паступлення ў дадзеныя навучальныя ўстановы.