Субота, 16 сакавіка, стала заключным днём у тыдні прафарыентацыі, які праводзіўся ў школе з 11 па 16 сакавіка. У гэты дзень пачаткоўцы прынялі ўдзел у інтэрактыўнай гульні “Новае пакаленне — новыя прафесіі”. Вучні 5 – 7 класаў адправіліся ў падарожжа “Мая будучая прафесія”. Старшакласнікі ўдзельнічалі ў ток-шоў “Карнавал прафесій”.
Таксама ў гэты дзень завершана акцыя па зборы макулатуры пад дэвізам “Збяры макулатуру – захавай дрэва”. Падчас правядзення акцыі адзначаны найбольш актыўныя вучні: Кот А., Літвіновіч А. (4 клас), Казлоўскі У., Бойдзіч В., Каліноўскі І. (6 клас), Бойдзіч П. (10 клас), якія разам з бацькамі нарыхтавалі звыш 25 кг макулатуры на кожнага вучня. Усяго сабрана 1580 кг другаснай сыравіны.