Дзень прапаганды здаровага ладу жыцця быў насычаны разнастайнымі мерапрыемствамі. Навучэнцы 5-9 класаў прынялі ўдзел у лыжнай эстафеце «Свае перамогі мы героям прысвячаем». Квэст-гульня «Захаваем сваё здароўе» сабрала разам навучэнцаў 1-4 класаў. Лэпбук «СНІД/ВІЧ — ведаць, каб жыць» стварылі члены валанцёрскага атрада «ДОМ» і правялі пляцоўку ЗЛЖ «Моладзь за здаровую будучыню» для навучэнцаў 5-7 класаў.