У суботу, 21 сакавіка, пачаткоўцы адправіліся ў завочнае падарожжа “Прафесіі нашых бацькоў”. Вучні 5 — 7 класаў удзельнічалі ў пазнавальнай гульні “Парад прафесій”. Старшакласнікі пазнаёміліся з самымі запатрабаванымі прафесіямі ў дзелавой гульні “У краіне прафесій”.
Таксама ў гэты дзень прайшла акцыя па зборы макулатуры “Збяры макулатуру – захавай дрэва”.