Дзень узаемадзеяння з сям’ёй

Вучні 1-4 класаў прынялі ўдзел у конкурсна-забаўляльнай праграме «Як добра, калі мы разам». Разам з бацькамі дзеці складалі прымаўкі, вызначалі назвы казак, адкуль героі казак. Вучні  5-9 класаў наведалі сямейны падворак «Сям’я — гэта 7-я». Ім былі прапанаваны конкурсы розных накірункаў: знайсці бацькам сваё дзіця, зрабіць прычоску, упрыгожванне, скласці словы. Атмасфера цеплыні, вяселля, супрацоўніцтва панавала на падворку. Станоўчымі эмоцыямі зарадзіліся ўсе прысутныя.

Добавить комментарий