У суботу, 23 студзеня, вучні 5 — 9 класаў здзейснілі паход на лыжах па маршруту аг. Шані – ур. Пясчына – аг. Шані.
Таксама ў гэты дзень пачаткоўцы прынялі ўдзел у інтэрактыўнай гульні “Дзеці новага пакалення”. Вучні 5 — 9 класаў спаборнічалі ў інтэлектуальным турніры “Знаўцы нямецкай мовы”.
Вучаніца 6 класа Шаламіцкая Паліна прыняла ўдзел у раённым этапе VI Рэспубліканскага агляду-конкурсу дзіцячай творчасці «Здравствуй, мир!».