Дзень прапаганды здаровага ладу жыцця. Навучэнцы 1-9 класаў прынялі ўдзел у спартыўных спаборніцтвах па лёгкай атлетыцы «Зрабі крок да здароўя». Школьнікі вельмі чакаюць гэты дзень, каб паўдзельнічаць у спартыўных спаборніцтвах, павесяліцца і падыхаць свежым паветрам. Гэты дзень падарыў усім зарад бадзёрасці, добры настрой і пакінуў яркія ўражанні! Мусіць, кожны з нас жадае быць моцным, бадзёрым, энергічным, каб не хварэць і выконваць любую працу. Таму важнай рысай у нашай школе з’яўляецца правядзенне Дня здароўя для таго, каб дзеці разумелі, здароўе — гэта галоўнае багацце нашага жыцця. Калі чалавек здаровы, значыць ён самы шчаслівы чалавек на ўсёй зямлі.