У суботу, 12 студзеня, з самага ранку вучні пачатковых класаў прынялі ўдзел у выпуску газеты “Спорт – гэта здароўе”, а сярод вучняў 5 – 9 класаў прайшлі лыжныя спаборніцтвы “Лыжня кліча!” Таксама пачаткоўцы змагаліся за перамогу ў хадзьбе на лыжах “У здаровым целе – здаровы дух”, вучні 5 — 7 класаў праяўлялі свае таленты ў гадзіне творчасці “Снежныя скульптуры”, старшакласнікі паказалі ўменні ў дакладным пападанні ў цэль ў гульні “Снежны снайпер”.