Дзіўны шлях даўжынёй у цэлы навучальны год пачаўся з першага званка, які 2 верасня паклікаў навучэнцаў школы ў займальны свет ведаў

     Прыбраныя школьнікі са стракатымі букетамі кветак віталі адзін аднаго з усмешкамі і абдымкамі. Гэтай сустрэчы яны чакалі цэлае лета. Не хавалі хвалявання і радасці таксама бацькі і настаўнікі. На ўрачыстай лінейцы панавала святочная атмасфера. Дырэктар школы Ярмашэвіч Алена Мікалаеўна пажадала ўсім навучэнцам і педагогам здароўя, аптымізму, першакласнікам – добра вучыцца, старшакласнікам – выбраць верную дарогу ў жыцці і быць годнымі грамадзянамі сваёй краіны. Павіншаваць і падзяліць радасць з гэтай нагоды разам з вучнямі, іх бацькамі і настаўнікамі прыйшлі ганаровыя госці. Душэўна і цёпла павіншавала дзяцей, бацькоў і педагогаў кіраўнік спраў Пружанскага райвыканкама Валянцюк Іна Антонаўна. Са словамі пажадання да вучняў звярнулася старшыня Шаняўского сельвыканкама Бяляева Ірына Рыгораўна. Для ўсіх прысутных Дзень ведаў стаў святам сяброў, усмешак, дабра!

Добавить комментарий