Дзяцей і падлеткаў забівае новы трэнд TikTok!

     У сацсетках вірусіцца новы небяспечны трэнд «храмаванне», арыентаваны на дзяцей і падлеткаў! У відэароліках у TikTok іх вучаць дыхаць таксічнымі парамі бытавых прадметаў, каб атрымаць ап’яненне. Гэтыя відэа набіраюць больш за 25 млн. праглядаў, што кажа аб іх папулярнасці ў падлеткаў. У большасці ролікаў фігуравалі маркеры, на другім месцы — балончыкі са сціснутым паветрам, а на трэцім — лак для пазногцяў. Хваля дэструктыўнага кантэнту можа прывесці да павышэння цікавасці і нармалізацыі ўспрымання такіх паводзін. Для падлетка, які вырашыў далучыцца, усё можа скончыцца атручваннем, у тым ліку са смяротным зыходам або сур’ёзнымі захворванням. Асаблівую трывогу выклікае тое, што выкарыстоўваюцца прадметы, якія ёсць дома ў кожнай сям’і, і дзіця лёгка можа іх узяць. Таксікаманію па відавочным прычынах нельга папярэдзіць забаронамі і выключэннямі, таму будзьце ўважлівымі да вашых дзяцей, фармуйце крытычнае мысленне і навыкі лічбавай гігіены.

Добавить комментарий