У час летніх канікул вучні школы маюць цудоўную магчымасць пабываць у розных куточках нашай малой радзімы. Падчас наведвання музея-сядзібы «Пружанскі палацык» школьнікі мелі магчымасць пазнаёміцца з мінулым сядзібы, даведацца, як ствараўся музей і чым ён жыве, заглянуць у экспазіцыйныя залы і музейныя фонды, азнаёміцца з праграмай выстаў і мерапрыемстваў, атрымаць звесткі аб паслугах музея.
Таксама яны наведалі выставу дыназаўраў, якая дазволіла не проста ўбачыць вобразы старажытных яшчараў, але і прапанавала дзецям паўдзельнічаць у складанні пазлаў з выявамі жывёл.