У гэтым годзе Тыдню дзіцячай кнігі спаўняецца 81 год! Першыя «КНІЖКІНЫ імяніны» задумаў Леў Кассіль — 26 сакавіка 1943 года ў Маскве адбылася вялікая сустрэча пісьменнікаў і юных чытачоў.
Традыцыйна ў час вясновых канікул школьная бібліятэка праводзіць Тыдзень дзіцячай і юнацкай кнігі. У гэтыя веснавыя дні навучэнцам прадастаўляецца магчымасць паўдзельнічаць у розных літаратурных конкурсах, віктарынах. Бібліятэкар разам з настаўнікамі падрыхтавалі шмат цікавых і разнастайных мерапрыемстваў
Тыдзень дзіцячай кнігі-гэта мерапрыемствы, накіраваныя на папулярызацыю дзіцячай кнігі. Прайшлі гады, а Кніжкін тыдзень не састарэў, а наадварот маладзее з кожным годам разам з новымі кнігамі, новымі імёнамі дзіцячых пісьменнікаў і паэтаў. У межах тыдня была праведзена гульня “Поле Цудаў” для вучняў 1-5 классаў. Дзеці пашырылі веды пра беларускую мову, традыціі, святы.