Флеты і упіскі — становяцца месцам прыцягнення для падлеткаў, якія жадаюць павесяліцца самастойна, без кантролю дарослых, так бы мовіць, па сваіх правілах. Напярэдадні вялікіх выхадных нагадваем, якія небяспекі могуць чакаць непаўналетніх на такіх вечарынках і як бацькам паклапаціцца пра бяспеку сваіх дзяцей.
Спойлер (важна для бацькоў):
- даведацца імёны сяброў, разам з якімі сын ці дачка плануюць правесці час на вечарыне;
- стэлефанавацца з бацькамі, у чыім жыллі падлеткі будуць адпачываць;
- цалкам зарадзіць мабільны тэлефон дзіцяці;
- паставіць у яго гаджэце кантакты бацькоў на хуткі набор;
- забраць падлетка ў абумоўлены час.